Свята-Ільінскую царкву ў Любчы наведалі выхаванцы аздараўленчага лагера

- 15:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Экскурсія ў Свята-Ільінскую царкву гарадскога пасёлка Любча была арганізавана для выхаванцаў аздараўленчага лагера мясцовай школы.

Каля варот храма дзяцей сустрэў настаяцель протаіерэй Аляксандр. Вельмі цікавым і карысным атрымаўся аповед святара пра гісторыю будаўніцтва царквы, якая вядзе свой пачатак з першай паловы XVIII стагоддзя, пра архітэктуру будынка, праваслаўныя святы і абрады, традыцыі. Дзеці даведаліся таксама пра гісторыю з’яўлення ў храме іконы “Дастойна ёсць”, абраз якой цудадзейным чынам праявіўся на кары ліпы ў мястэчку Войнава, што каля Любчы. На гэтым месцы, дзе з’явілася ікона, пазней названая Падліпскай, жыхары мястэчка Любча ў XIX стагоддзі ўзвялі Свята-Троіцкую царкву, да якой аж да 1966 года здзяйсняліся хрэсныя хады.  

У ходзе гутаркі з настаяцелем Свята-Ільінскай царквы выхаванцы лагера шмат даведаліся пра правілы паводзін у храме, пра духоўныя праваслаўныя каштоўнасці ў сучасным свеце, пра неабходнасць прытрымлівацца дзесяці Божых запаветаў. Напрыканцы сустрэчы дзеці і выхавальнікі змаглі перад іконамі святых памаліцца за здароўе сваіх родных і блізкіх.

 

Таццяна БОРЫС,
намеснік дырэктара ДАЛ “Сцяжынкамі роднага краю”
Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий