Нягневіцкія школьнікі працуюць і адпачываюць у “Вектары”

- 21:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Лагер працы і адпачынку “Вектар” працуе на базе Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.

З першага дня юнакі і дзяўчаты актыўна ўключыліся ў працоўную дзейнасць: праполка кветнікаў каля школы, відавая праполка збожжавых – усё па сілах 15 хлапчукам і дзяўчынкам. Падчас перапынку гучаць жарты, раздаецца смех. І гэта не дзіўна: юнацтва не ведае стомленасці.

“У заўтра я выбіраю дарогу”, – такім быў дэвіз першага дня ў лагеры. Цікавай была віртуальная экскурсія на прадпрыемствы Навагрудка, у тым ліку на ААТ “БелКрэда”. Дзеці даведаліся, што “БелКрэда” займаецца вытворчасцю швейных вырабаў для ўсіх слаёў насельніцтва, што вырабы прадпрыемства экспартуюцца ў Расію, Літву, Францыю, Вялікабрытанію, Польшчу. Высокія паказчыкі ў рабоце і якасці прадукцыі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Нашым дзяўчынкам спадабаліся мадэлі, створаныя на прадпрыемстве. Юнакоў зацікавіла найноўшае абсталяванне. Выхаванцы лагера ўпэўнены, што сёння яны атрымалі цікавую інфармацыю і зрабілі крок у новую для іх прафесію.

 

Марына СЯВЕЦ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры,
дырэктар лагера працы і адпачынку
“Вектар”

Нягневіцкай сярэдняй школыНавагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий