“Нашчадкі” атрымалі дыплом у раённым ваенна-гістарычным квесце

- 12:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы аздараўленчага лагера “Дружба” сярэдняй школы № 5 Смаргоні ў складзе каманды “Нашчадкі” разам з іншымі ўстановамі горада і раёна прынялі ўдзел у ваенна-гістарычным квесце “Мы ў адказе за мір”. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Кожнай камандзе патрэбна было прайсці за пэўны час па пэўным маршруце: наведаць пяць гістарычных аб’ектаў горада і выканаць заданні, якія патрабуюць кемлівасці, эрудыцыі, вынослівасці і ўмення нестандартна мысліць. Кожнай станцыі адпавядала свая легенда, якую патрэбна было разгадаць і вызначыць аб’ект.

Удзел каманды “Нашчадкі” ў ваенна-гістарычным квесце спрыяў развіццю інтэлектуальных здольнасцей дзяцей, іх самасцвярджэнню. А зладжаныя дзеянні выхаванцаў дапамаглі заняць другое месца ў спаборніцтве.

Галоўная мэта мерапрыемства была накіравана на выхаванне патрыятызму і грамадзянскаці падлеткаў праз уключэнне іх у актыўную пошукавую дзейнасць.

Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий