Персаніфікаваныя экскурсіі праходзяць у школьным музеі  

- 10:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падчас летніх канікул асаблівую цікавасць у мясцовых жыхароў і гасцей аграгарадка Гнезна Ваўкавыскага раёна набываюць нестандартныя, але не менш займальныя персаніфікаваныя экскурсіі ў школьным музеі.

У якасці экскурсаводаў выступаюць не толькі вучні школы, але таксама выпускнікі, якія з радасцю зноў прыходзяць у родную навучальную ўстанову, каб перадаць свой вопыт малодшаму пакаленню. Разам яны становяцца на нейкі час праваднікамі ў мясцовую гісторыю, распавядаюць пра лёсы людзей і падзеі, якія адыгралі важную ролю ў жыцці аграгарадка.

Экскурсіі праводзяцца па пяці экспазіцыях музея “Этнаграфія Гнезна”, “Подзвігу народа жыць у вяках”, “Гісторыя нашай школы”, “Яны адраджалі Гнезна”, “Працоўныя будні Гнезна”.

Кожны з наведвальнікаў мае ўнікальную магчымасць адчуць сябе сведкам розных гістарычных эпох, а хлопцы і дзяўчаты – вызначыць новыя напрамкі дзейнасці для правядзення краязнаўчых даследаванняў і стварэння непаўторных гістарычных вобразаў.

  

Вольга КАЛЯДА,
кіраўнік школьнага музея
Гнезнаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий