Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Я.Купалу прайшла для ваўкавыскіх выхаванцаў

- 10:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 9 Ваўкавыска выхаванцы старшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Песняру беларускай зямлі прысвячаецца” да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

Літаратурна-музычная кампазіцыя праходзіла ў выглядзе вуснага часопіса, старонкі якога былі прысвечаны творчасці беларускага паэта. Дзеці даведаліся, што беларускі пясняр нарадзіўся ў сяле Вязынка 7 ліпеня, у той дзень, калі вяскоўцы святкавалі Купалле. З захапленнем хлопчыкі паўдзельнічалі ў тэатралізацыі купалаўскіх вершаў “Юрачка”, “Бай”, “Хлопчык і лётчык”.

Вершы паэта на беларускай мове, якія гучалі з вуснаў маленькіх выхаванцаў, абудзілі цікавасць слухачоў.

Дзяўчынкі выканалі беларускі танец “Купалінка”, танец з вянкамі і валошкамі. А калі зайграла завадная полька беларуская, не толькі дзецям, але і многім дарослым было цяжка ўстаяць на месцы. Таксама дашкаляты з задавальненнем пагулялі ў гульні “Бусел” і “Дудачка”.

Цікавае заданне атрымалі і дарослыя, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Ім было прапанавана намаляваць малюнак да адной са старонак вуснага часопіса.

 

Вольга ПАШКЕВІЧ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 9 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий