Сольскім дашкалятам – наглядна пра беларускае нацыянальнае адзенне

- 16:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Сольскім яслях-садзе Смаргонскага раёна трэці год функцыянуе рэсурсны цэнтр, галоўная задача якога – выхаванне ў дашкольнікаў цікавасці да нацыянальных і культурных традыцый на аснове этнаграфічнай спадчыны.

У рамках рэсурснага цэнтра Сольскага ясляў-сада сабрана калекцыя беларускага нацыянальнага адзення – дзіцячага, жаночага, мужчынскага. З агляду выставы пачалася музычная забава “Васілёк і Васілінка” для дзяцей сярэдняй і старшай груп. Малышы пачалі знаёмства з беларускімі традыцыямі з разглядання альбома “Беларускае народнае адзенне”. Выхаванцы зацікавіліся тым, як выглядалі, як апраналіся беларусы даўней. Пазнаёміліся з поўнымі ансамблямі адзення. Дзяўчынкі і хлопчыкі з ахвотай прымяралі беларускія народныя строі і сталі сапраўднымі беларусамі і беларусачкамі.

 

Потым выхаванцы з захапленнем танцавалі беларускую польку “Лявоніху”, спявалі “Купалінку”, “Васілёчкі-васількі”, гулялі ў народныя гульні “Перапёлачка”, “Капялюшык”, “Бусел і жабкі”, “Лянок”.

Удзельнічаючы ў цікавай і пазнавальнай забаве, нашы выхаванцы ўсвядомілі, што нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

 

Жанна МАРОЗ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Сольскага ясляў-сада
Смаргонскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий