У лагеры “Фарпост” выхоўваюць патрыётаў

- 18:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На базе Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь пачаў працу летні дзевяцідзённы ваенна-патрыятычны лагер Фарпост. Сярод выхаванцаў лагера ёсць 32 навучэнцы сярэдняй школы № 7 Смаргоні.

Кожны дзень лагера адзначаны пэўнай тэмай. “Бяспечнае лета”, “У адзінстве – наша сіла!”, “Рух – гэта жыццё”, “Карысна” – аздараўленчыя і патрыятычныя мерапрыемствы гэтых і іншых тэматычных дзён нацэленыя на ўмацаванне фізічных сіл выхаванцаў, фарміраванне і развіццё ў іх уменняў узаемадапамогі, пашырэнне ведаў па гісторыі роднай краіны.

Праграма лагера “Фарпост” уключае таксама навучанне ваенным навукам і знаёмства падлеткаў з жыццём салдат. На працягу змены дзяцей чакаюць заняткі па страявой падрыхтоўцы, разборцы-зборцы аўтамата, выкананне нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы, спартыўныя спаборніцтвы (“Малыя алімпійскія гульні”), інфармацыйныя заняткі, прагляд дакументальных і мастацкіх фільмаў ваеннай тэматыкі, вечар пагранічнай песні сумесна з курсантамі і салдатамі, гульня міні-зарніца, шматлікія экскурсіі і многія іншыя мерапрыемствы, якія рыхтуюць будучых абаронцаў Радзімы.

На час змены прыйшлося адно з найважнейшых святаў нашай краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У “Фарпосце” гэты дзень пачаўся з урачыстага пастраення і ўзняцця сцяга Рэспублікі Беларусь. Затым хлопцы і дзяўчаты паглядзелі відэафільм “Беларусь – мой гонар”.

 

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий