Вучні Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна актыўна займаюцца спортам, вядуць здаровы лад жыцця як на працягу навучальнага года, так і ў летні перыяд.
Той, хто не мае дрэнных звычак, каму нецікава траціць час на зносіны ў сацыяльных сетках, лепшым месцам і для спорту, і для адпачынку абраў спартыўную пляцоўку “Алімпіёнак”. Там заўсёды цікава і з карысцю можна правесці вольны час і загартаваць свой арганізм. Дзеці гуляюць у футбол і валейбол, арганізоўваюць спартыўныя эстафеты. Вельмі цікава прайшлі спартыўныя гульні “Здорава быць здаровым“, “Стартуюць усе!”, “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я”, рухомыя гульні і праграмы “Спартыўны калейдаскоп”, “Хто хутчэй?”, якія згуртоўваюць дзяцей, развіваюць іх актыўнасць, самастойнасць і адказнасць.
Вучні маюць магчымасць наведваюць і спартыўную секцыю “Лёгкая атлетыка” ад дзіцячай спартыўнай школы горада Навагрудка, дзе заняткі праводзіць трэнер Анатоль Коршун. Кожная трэніроўка ў спартыўнай зале ці на школьным стадыёне дапамагае дзецям паверыць у сябе, пераадолець цяжкасці і смела і ўпэўнена крочыць да перамогі.
Ніколі не прапускае трэніровак Настасся Севасцьяновіч, неаднаразовая пераможца абласных і рэспубліканскіх спартакіяд і спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. 43 метры 32 сантыметры ў кіданні кап’я – вось апошні вынік дзяўчыны. Настасся лічыць, што заняткі спортам прыносяць не толькі перамогі і ўзнагароды, але і выхоўваюць вынослівасць, мэтанакіраванасць, даюць дарогу ў жыццё, дапамагаюць вызначыцца з будучай прафесіяй.
Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна