Дзень беларускай культуры ў лагеры “Непаседы”

- 12:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У аздараўленчым лагеры “Непаседы” Міжэвіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна прайшоў дзень беларускай культуры. Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках Года гістарычнай памяці і прысвечаны беларускім абрадам і традыцыям.

Цікавым і пазнавальным для дзяцей аказаўся відэаўрок “Лепшыя беларускія анімацыйныя фільмы”, дзе яны даведаліся пра айчынныя мультфільмы.

Затым выхаванцы наведалі Сурынскі цэнтр культуры. Загадчык цэнтра Наталья Мельнікава падрыхтавала дзецям комплекс спартыўных мерапрыемстваў “Беларускія хлопцы і дзяўчаты”.

Акрамя таго, вельмі спадабаліся выхаванцам беларускія народныя гульні на свежым паветры, інтэрактыўная гульня “Гаворым па-беларуску”, у якой выхаванцы паказалі высокі ўзровень ведаў беларускай мовы і нацыянальнай культуры. 

Гасцінна сустрэла нас і загадчык філіяла “Інтэграваная бібліятэка аг. Сурынка” Галіна Шубаба. Яна правяла мерапрыемства “У свеце беларускіх казак”.

Завяршыўся дзень акцыяй “Чытаем Янку Купалу РАЗАМ”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Дзеці прачыталі верш “Хлопчык і лётчык” і верш-забаўлянку “Бай”.

 

Людміла ЗАСІМОВІЧ,
дырэктар аздараўленчага лагера “Непаседы”
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий