Падлеткі з Іўеўскага раёна пазнаёміліся з Астравецкай АЭС

- 18:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падчас чарговай змены ў аздараўленчым лагеры “Грын-Парк” эколага-біялагічнага профілю “У згодзе з прыродай”, які працуе на базе Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна, асаблівае месца адводзіцца дадатковай адукацыі. Заняткі па інтарэсах “Экалогія і навакольнае асяроддзе” закліканы даць падлеткам веды пра энергію і яе ўзаемасувязь з навакольным асяроддзем, а таксама стварыць матывацыю для зберажэння рэсурсаў і энергіі.

Адна справа  – вывучаць тэарэтычны матэрыял, а зусім іншая – убачыць сваімі вачыма самую буйную і магутную ў рэспубліцы крыніцу атрымання энергіі – Беларускую атамную электрастанцыю.

Выхаванцам лагера “Грын-Парк” пашчасціла трапіць на экскурсію ў інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС. Яшчэ за некалькі кіламетраў з вокнаў аўтобуса былі бачны велізарныя белыя энергаблокі. Толькі трапіўшы на тэрыторыю АЭС, усвядомілі яе магутнасць і маштабнасць. На ўваходзе групу ветліва сустрэлі супрацоўнікі і правялі ў прасторныя залы інфармацыйнага цэнтра. Экскурсію распачалі з поўнага інтэрактыўнага макета АЭС. Усё, пра што расказвала экскурсавод, падсвечвалася і прыводзілася ў дзеянне.

Падлеткам былі прадэманстраваны макет і прынцып дзеяння атамнага рэактара, макеты энергазберажэння, сістэмы бяспекі і прынцып яе работы. Паразіла, што сістэма бяспекі ўся аўтаматызаваная. Пры яе праектаванні былі ўлічаныя ўсе былыя аварыі на сусветных АЭС, адпаведныя сістэмы пры будаўніцтве мадэрнізаваныя. Даведаліся падлеткі і пра ўсе плюсы і мінусы выкарыстання атамнай энергіі, пра значэнне атамнай энергетыкі для краіны.

Атрымалі падлеткі і прафарыентацыйныя звесткі, інфармацыю пра прафесіі, якія запатрабаваныя на атамнай электрастанцыі. Многія выявілі жаданне ў будучым працаваць на АЭС.

 

Рамуальда МАХНАЧ,
старшы выхавальнік
летняга аздараўленчага лагера “Грын-Парк”
Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий