У пачатковых класах гімназіі №2 Гродна дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка” працаваў па праекту “Акадэмія ЗЛЖ ці 18 дзён па Вясёлцы здароўя”.
Напрамак змены выбраны не выпадкова, паколькі на базе корпуса пачатковых класаў гімназіі размяшчаецца рэсурсны цэнтр “Фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін навучэнцаў праз стварэнне здароўеахоўнага адукацыйнага асяроддзя”.
Згодна з праектам змены, кожны з 18 дзён адпавядаў пэўнаму колеру вясёлкі. З кожным колерам звязваўся той ці іншы напрамак аздараўлення, і мерапрыемствы падбіраліся ў адпаведнасці з ім. Напрыклад, “Колер настрою – чырвоны: значыць адпачынак бяспечны”. У “чырвоныя” дні ва ўсіх мерапрыемствах акцэнт ставіўся на ўзаемасувязь паміж здароўем чалавека і яго бяспекай – у працы і адпачынку. Гутарка-віктарына “Праўдзіва ці не”, інтэлектуальны квіз “Бяспечная праца створыць парадак і ўтульнасць”, эстафеты “Юны ратавальнік”, гутарка з выкарыстаннем займальных матэрыялаў “Міністэрства надзвычайных сітуацый на варце нашага здароўя” – усё гэта выхаваўчыя мерапрыемствы толькі аднаго “чырвонага” дня.
Падобным чынам “аранжавыя” дні садзейнічалі паляпшэнню псіхічнага здароўя. “Жоўтыя” дні мелі спартыўную накіраванасць і стымулявалі актыўнасць і спартыўныя памкненні. “Зялёныя” дні былі накіраваны на выкарыстанне прыродных рэсурсаў для аздараўлення: вітаміны ў расліннай і жывёльнай ежы, бяспечныя прагулкі ў лесе, “зялёная аптэка” і інш. “Блакітныя” (а таксама “белы”) дні сумяшчалі ў сябе бяспечную працу, рэжым працы і адпачынку, псіхалагічны камфорт і карысць свежага чыстага паветра. У “сінія” дні гаворка ішла аб неацэннай карысці чыстай вады. Фіялетавы колер вучыў дзяцей адмаўляцца ад шкодных звычак.
Да таго ж, незалежна ад колеру і тэмы дня, у лагеры штодзённа выконваліся санітарна-гігіенічныя і эпідэміялагічныя нормы, патрабаванні, распрацаваныя для ДАЛ з дзённым знаходжаннем Міністэрствам аховы здароўя. Штодзённа выконваўся рэжым працы і адпачынку, праводзіліся ранішняя гімнастыка і спартыўныя мерапрыемствы, хвілінкі здароўя і бяспекі. Дзеці атрымлівалі збалансаванае карыснае харчаванне і мелі магчымасць умацоўваць свой імунітэт, выбіраць карысную альтэрнатыву шкоднаму “заліпанню” ў тэлефонах.
Значны і выхаваўчы патэнцыял змены. У адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі выхаваўчы план работы лагера быў складзены і рэалізаваны такім чынам, што ахопліваў усе напрамкі выхавання: грамадска-патрыятычнае і прававое, маральна-этычные і інклюзіўнае, экалагічнае і эстэтычнае, гендэрнае і сямейнае, прафарыентацыйнае і працоўнае, экалагічнае і здароўеахоўнае.
Разнастайнасць форм (экскурсіі і цікавыя сустрэчы, калажы і конкурсы малюнкаў, прэзентацыі і відэаагляды, квізы і турніры, музычна-гульнявыя і спартыўна-забаўляльныя праграмы, квесты і гульні-падарожжы), метадаў і прыёмаў (мадэляванне, даследаванне, сістэматызацыя, назіранне, гутарка) – дазволілі зацікавіць дзяцей, далучыць іх да актыўнага ўдзелу ў жыцці лагера.
Памяталі ў лагеры і пра мерапрыемствы да Года гістарычнай памяці (прэзентацыя “З мудрасцю продкаў, с гонарам за мінулае, з вераю ў будучыню…”, удзел у рэспубліканскіх акцыях “Дзіцячы аўтапоезд”, “Маршрутамі Памяці – маршрутамі Перамогі”).
Цікавасці дадаў і момант спаборніцтва: за актыўны ўдзел і пермогу ў мерапрыемствах дзеці атрымлівалі “ЗЛЖыкі» – значкі-налепкі, якія яны размяшчалі ў атраднай “заліковай кніжцы”. Кожнае дзіця мела магчымасць, праявіўшы свае здольнасці і намаганні, унесці свой уклад у агульную справу, а адсюль – выхаванне калектывізму і магчымасці самарэалізацыі і асабістага росту.
Відавочна, што такі падыход у арганізацыі работы дзіцячага лагера спрыяльна ўплывае на здароўе і развіццё падрастаючага пакалення, выхаванне і асабістае рост дзяцей, а летнія вакацыі напаўняюцца яскравымі ўражаннямі і пазітывам.
Настасся САМУШЧЫК,
педагог-арганізатар аздараўленчага лагера “Вясёлка” гімназіі № 2 Гродна