Гэтым летам выхаванцы ясляў-сада № 14 Смаргоні не толькі гуляюць, загартоўваюцца, але і далучаюцца да беларускай культуры.
Уся краіна святкуе 140-годдзе з дня нараджэння беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Супрацоўнікі нашага сада мэтанакіравана рыхтаваліся да мерапрыемстваў, прысвечаных да 140-годдзю беларускіх пісьменнікаў.
Была зроблена прэзентацыя на мультымедыйнай устаноўцы, малышы даведаліся пра жыццё і творчасць нашых славутых пісьменнікаў.
Музычны кіраўнік распрацавала сцэнарый, падрыхтавала музычныя нумары “Танец з ручнікамі”, карагод “Купалінка”, песні “Перапёлачка”, калыханку “Спі, сыночак міленькі”, а таксама былі падабраны песні на вершы на беларускіх класікаў.
З цікавасцю дзеці разглядвалі выставу кніг беларускіх пісьменнікаў, якую дапамаглі арганізаваць супрацоўнікі Смаргонскай гарадской бібліятэкі № 2 і законныя прадстаўнікі выхаванцаў. Дзеці з натхненнем чыталі верш “Хлопчык і лётчык”, павесяліліся ў гульні “Самалёт”.
Мы лічым, што дзеці з маленства павінны ведаць нашу гісторыю, культуру, самабытнасць беларускага народа, бо не ведаючы мінулага няма і будучыні.
Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 14 Смаргоні