“Стань прыродзе сябрам” – пад такім дэвізам прайшоў дзень у летнім аздараўленчым лагеры “Вясёлка” кругласутачнага знаходжання экалагічнага кірунку Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.
На працягу дня вучні прымалі актыўны ўдзел у цікавых мерапрыемствах. Пазнавальна прайшла экалагічная гульня “Мой край”, накіраваная на развіццё пазнавальнай актыўнасці дзяцей, развіццё творчых здольнасцей, пашырэнне ведаў пра Беларусь, выхаванне любві і павагі да сваёй краіны, выхаванне беражлівых адносін да прыроды роднага краю.
У ходзе гульні дзеці разам з выхавальнікам пагаварылі пра тое, што чалавек павінен жыць у гармоніі з прыродай, што трэба клапаціцца пра чысціню вадаёмаў, лясоў, палёў і лугоў, і як важна ахоўваць прыроду, часткай якой з’яўляемся і мы самі.
Выхаванцы лагера зразумелі, што смецце наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю: яно забруджвае ваду, глебу, таксама разбурае мясцовую экасістэму. Сартаванне смецця калі і не ўратуе экалогію, то значна памяншае гэтую шкоду.
Дзеці малявалі не фарбамі, а словамі, стваралі прыгожую карціну нашай Радзімы.
Ганна БАРУШКА,
старшы выхавальнік
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна