Педагагічны калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва вялікую ўвагу ў выхаванні надае прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў і культуры бяспекі на дарозе. А для гэтага праводзіцца шмат тэматычных мерапрыемстваў.
Навучанне правілам дарожнага руху ў дашкольным узросце – гэта жыццёвая неабходнасць, таму розныя мерапрыемствы па правілах дарожнага руху актуальныя заўсёды. Каб выхаванцы лягчэй засвойвалі элементарныя правілы дарожнага руху і вучыліся найважнейшым правілам бяспечных паводзін на дарогах, мы выкарыстоўваем розныя гульні. Сярод іх дыдактычныя: “Надзвычайныя сітуацыі на дарозе”, гульня-разважанне “Я – пешаход”, “Адгадай, які знак”, “Увага – дарога!”. Акрамя таго, розныя моўныя, рухомыя, а таксама сюжэтна-ролевыя гульні.
Правілы дарожнага руху адзіныя для ўсіх: дзяцей і дарослых. На жаль, яны напісаны “дарослай” мовай без усялякага разліку на дзяцей. Таму галоўная задача выхавальнікаў і бацькоў – даступна растлумачыць правілы дзіцяці, а пры выбары формы навучання данесці да дзяцей сэнс небяспекі невыканання правіл, пры гэтым не сказіўшы іх зместу.
Таццяна КАРАВАЙЧЫК,
намеснік загадчыка
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва