Выхаванцы і настаўнікі лідскай школы прынялі ўдзел у марафоне “Час вымяраецца памяццю”

- 13:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні сярэдняй школы № 5 Ліды прынялі ўдзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне “Час вымяраецца памяццю”.

Марафон быў арганізаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на захаванне і папулярызацыю гістарычна-культурнай спадчыны.

Навучэнцы школы прадставілі на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала свае работы ў намінацыі “Гістарычны хранограф”.

Вучань 7 “Б” класа Валерый Роўба падзяліўся сваімі вершамі “Мая Радзіма” і “Мы помнім”. У сваіх творах аўтар апісвае прыгажосць беларускай зямлі, выражае захапленне краявідамі роднага краю. Выказвае надзею на тое, што над нашай краінай заўсёды будзе мірнае неба. Вучаніца 7 “А” класа Марыя Мельніцкая прадставіла відэаматэрыял да верша П.Броўкі “Дарагая Беларусь”. А Ірына Прудзілка, вучаніца 8 “Б” класа ўдзельнічала з відэаматэрыялам да верша П.Панчанкі “Горкая гордасць”.  

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ірына Зыранава прапанавала медыяазбуку “Знаменитые люди Лидчины” ў намінацыі “Гісторыя ў асобах”.

Усе ўдзельнікі марафону “Час вымяраецца памяццю” атрымалі электронныя сертыфікаты.

Удзел у такіх мерапрыемствах дае магчымасць знаёміцца з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, захаваць гістарычную памяць сваёй краіны, выхоўваць у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм.

 

Ірына ЗЫРАНАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 5 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий