Што такое рэклама, расказалі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці

- 17:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай фарміравання першапачатковых уяўленняў пра рэкламу, яе значэнне ў жыцці грамадства ў другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены дзень рэкламы.

Рэклама акружае нас усюды і заўсёды: яна на вуліцы, на дамах, магазінах, у кожнай кватэры. Маленькія дзеці спяваюць песні з рэкламных ролікаў, якія забаўна гучаць па тэлевізары шмат разоў. Наступае такі момант, калі дзецям патрэбна растлумачыць значэнне рэкламы.

Кожны дзень дзеці чуюць ад матулі, выхавальніка: “Якая смачная, карысная каша”, альбо “Якая прыгожая, модная ў цябе сукенка”, не здагадваючыся, што гэта таксама рэклама. У гэтым узросце важна расказаць і пазнаёміць дзяцей са словам “рэклама”, яе мэтай і роляй у жыцці грамадства.

Таму з малышамі мы правялі гутаркі: “Што такое рэклама?”, “Ці патрэбна рэклама”, “Хто робіць рэкламу?”, “Карысць і шкода рэкламы”. Дзякуючы гутаркам, дашкольнікі пашырылі свой слоўнікавы запас новымі словамі: “рэклама”, “рэкламаваць”, вучыліся весці дыялог, адказваць на пытанні простымі і складанымі сказамі.

Дзеці разглядалі ілюстрацыі, глядзелі відэаролікі, прачыталі казку С.Міхалкова “Як мужык карову прадаваў”. У ходзе чытання хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся даваць эстэтычныя адзнакі, аналізавалі паводзіны герояў, выказвалі сваю думку, рабілі выснову пра рэкламу, якой яна павінна быць.

Акрамя таго, з выхаванцамі была праведзена экскурсія па вуліцы горада, дзе яны разглядалі рэкламныя банэры, рэкламу на дамах, магазінах, вучыліся разумець змест рэкламы, параўноўваць сродкі выразнасці, кампазіцыйныя рашэнні, дынаміку.

А калі вярталіся з экскурсіі, сустрэлі Цётачку Сароку, якая звярнулася да іх за дапамогай – зрабіць рэкламу тэатра. Каб вырашыць гэтую праблему, дашкаляты звярнуліся да кейс-тэхналогіі, дзе кожны выказаў свае меркаванне, думкі. Доўга аналізуючы, прышлі да высновы – трэба расказаць проста, выкарыстоўваючы словы, якія дазваляюць разумець характэрныя прыметы гэтай падзеі, – іншымі словамі зрабіць рэкламу.

Атрыманыя веды і ўменні выхаванцы прымянілі ў практычнай дзейнасці: адправіліся ў падарожжа, дзе патрэбна было скласці рэкламу з асобных элементаў, каб атрымаўся цэласны рэкламны шчыт. Далей на сваім шляху ўбычылі “Дрэва аб’яў”, дзе адгадалі, які казачны герой даў тую ці іншую рэкламу. Замацаваўшы свае ўяўленні пра рэкламу, дзеці выкарысталі іх пры стварэнні сваёй рэкламы і тым самым дапамаглі прарэкламаваць “Лясны тэатр”.

Напрыканцы вандроўкі чыталі вершы, праспявалі частушкі. І зразумелі: рэклама павінна быць яркай, запамінальнай, прывабнай, а, галоўнае, дапамагаць людзям.

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі

дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий