Спаборнічаюць у конкурсе на добраўпарадкаванне  

- 12:41МИНЩИНА, Регионы

Традыцыйны конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне прышкольнай тэрыторыі праходзіць на Міншчыне.

Новаўвядзенне гэтага года – намінацыя “Лепшая альтанка на тэрыторыі”, у якой прымаюць удзел дзевяць устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі будаўнічага профілю.

Кветкавыя кампазіцыі спаборнічаюць у арыгінальнасці выканання, складанасці кампазіцыйнага рашэння, эстэтычнасці афармлення. Пры гэтым амаль усе яны сімвалічныя і прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Пераможцаў конкурсу вызначыць інтэрнэт-галасаванне, а ўзнагароды знойдуць сваіх герояў падчас абласной педагагічнай канферэнцыі.

Марына КУНЯЎСКАЯ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий