“Цэнтр бяспекі 112” адкрыўся на базе Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці

- 18:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна адбылося адкрыццё “Цэнтра бяспекі 112”, дзе выхаванцы могуць навучыцца, як паводзіць сябе пры пажары, на дарозе, пры абыходжанні з бытавымі прыборамі і аказваць першую дапамогу.

Усё ў гэтым памяшканні вырашылі адаптаваць для дашкольнікаў: дзеці будуць знаёміцца з асновамі пажарнай бяспекі і правіламі дарожнага руху. У памяшканні, імітаваным пад кватэру, дзецям прапануюць вызначыць, што рабіць, калі, напрыклад, загарэлася ежа на пліце ці мікрахвалевая печ.

Стэлаж з пажарнымі машынамі, вогнетушыцелямі і плакатамі дапаможа запомніць нумар службы выратавання – нават паліцы выраблены ў форме лічбаў 112.

Затым дзяцей чакаюць вуліцы пасёлка з намаляванымі на сцяне дарогамі і машынамі, дамамі і пешаходным пераходам на падлозе. На час заняткаў тут з’явяцца і дарожныя знакі, і рэгуліроўшчык.

Рэалізацыя творчага праекта знаходзіцца ў самым пачатку. Практычна ўсё робім самі: малюем, шыем, клеім. Дапамагаюць бацькі, якія адклікаюцца на ўсе просьбы аб дапамозе.

У свой “Цэнтр бяспекі 112” мы плануем запрашаць дзяцей з усіх дзіцячых садоў раёна.

 

Ілона ВАЛЕНЦЮКЕВІЧ,
выхавальнік

Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий