Кніжная хатка адчынілася для дзяцей і іх бацькоў

- 13:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна педагогі вырашылі адкрыць “Кніжную хатку”, каб развіваць цікавасць да кніг. Карыстацца бібліятэкай могуць не толькі дзеці, але і іх бацькі.

Перабраўшы шмат варыянтаў, педагогі вырашылі стварыць “Кніжную хатку” для абмену дзіцячымі кнігамі. Там бацькі могуць узяць любую кнігу і пачытаць яе сваім дзецям, а таксама падзяліцца кнігай з іншымі.

“Кніжная хатка” вельмі спадабалася, малышы пачалі больш верыць у цуды, бо кожны раз, аставіўшы сваю кнігу, на яе месцы можна знайсці новую.

Такім чынам мы прывіваем не толькі любоў да новых кніг, але і знаходзім прымяненне старэнькім. А што самае прыемнае, дзецям вельмі падабаецца абменьвацца кнігамі.

Вераніка АЛЯШКЕВІЧ,
выхавальнік
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
 Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий