Маленькія батанікі адправіліся ў чароўны свет кветак

- 14:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены тыдзень кветкі.

Педагогі імкнуліся замацаваць з малышамі назвы сезонных змен, а таксама навучыць іх устанаўліваць узаемасувязі паміж знешнім выглядам кветак і месцам прарастання.

З дзецьмі былі праведзены гутаркі па тэме “Садовыя і лугавыя кветкі”, “Якія кветкі растуць у нас дома”, “Як даглядаць кветкі”, “Лекавыя кветкі”, “Дзе жывуць кветкі”, у выніку якіх яны пашырылі слоўнікавы запас, навучыліся адрозніваць кветкі, замацавалі ўяўленні пра правілы іх догляду. Былі праведзены доследы “Наўздагон за святлом”, “Як нараджаецца дожджык”, “Як пчолка пераносіць пылок”. Дзякуючы эксперыментальнай дзейнасці ў дзяцей сфарміраваліся ўяўленні пра тое, як расліны шукаюць святло, як праходзіць працэс апылення. Дзеці расказвалі вершы “Пчолка”, “Матылькі-матылі”, казку “Казка пра ката Кузьку і прыгожую кветку”, адгадвалі загадкі, разглядалі ілюстрацыі.

Акрамя таго, малышы адправіліся на экскурсію, падчас якой сустрэлі Пчолку і яшчэ раз пачулі пра карысць кветак, іх лекавыя якасці. Затым разам з Пчолкай гулялі ў дыдактычныя гульні “Пасадзі матылька на кветку”, “Складзі кветку”, “Чый пялёстак” і замацавалі веды пра будову кветак, адметныя прыметы кожнай расліны. У гульні “Я садоўнікам нарадзіўся” запаміналі назвы кветак. Яшчэ раз прыгадалі правілы паводзін у прыродзе, за што атрымалі ад Пчолкі салодкі падарунак.

Свае ўражанні дзеці адлюстравалі ў малюнках мелам на асфальце “Чароўныя кветкі”, а радасць і задавальненне ад убачанага перадалі з дапамогай рухаў, мімікі, жэстаў у эцюдзе “Кветкі”.

Цікава і захапляюча прайшла сустрэча дашкалят з кветкавым светам, а самае, галоўнае, дзеці зразумелі, што кветкі – сімвал прыгажосці прыроды, яны робяць наша жыццё радасным, багатым, абуджаюць у сэрцах людзей любоў да ўсяго жывога. А яшчэ вырашылі, кветкі трэба берагчы і не рваць, каб усе маглі любавацца іх прыгажосцю.

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий