У рэспубліканскім конкурсе на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку першае месца заняў Аляксандр Кміта з Полацку

- 9:02ВИТЕБЩИНА, Регионы

Пераможцам заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку ў намінацыі “Наш агульны дом” у катэгорыі “навучэнцы” стаў трэцякурснік Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Аляксандр Кміта (кіраўнік – педагог-арганізатар Ганна Кунцэвіч).

У лiцэi юнак асвойвае спецыяльнасці электраманцёра і вадзіцеля катэгорыі “С”, актыўна займаецца грамадскай, творчай, праектнай дзейнасцю. Ён камандзір валанцёрскага атрада “Добрае Сэрца”, удзельнік і пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх этапаў конкурсаў мастацкай самадзейнасці, конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, міжнароднай бізнес-гульні “Пачатковы фермер” (дзе прэзентаваў бізнес-праект “Вырошчванне азімай пшаніцы “Элегія” па інтэнсіўнай тэхналогіі), уладальнік стыпендыі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Новае дасягненне – І месца ў штогадовым конкурсе пад эгідай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Па выніках заключнага этапу журы назвала лепшых у трох катэгорыях: “навучэнцы”, “аматары”, “прафесіяналы”. Сярод навучэнцаў за лідарства спаборнічалі 9 фіналістаў –  пераможцаў абласных этапаў. Пры ацэнцы конкурсных работ улічваліся паўната раскрыцця тэмы, колькасць публікацый ад аднаго аўтара, іх выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Адметна, што другое месца ў конкурсе таксама ў прадстаўніцы Віцебшчыны, Ксеніі Меркушавай (Лёзненскі раён). Замкнуў прызавую тройку Вадзім Талмачоў (Мінск).

Таццяна БОНДАРАВА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий