Жнівеньская канферэн­цыя сабрала на­стаўніцтва Магілёўшч­ыны

- 11:15МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Дыялог у адкрытым фа­рмаце аб’яднаў прадс­таўнікоў педагагічных калектываў, намесн­ікаў старшыняў, нача­льнікаў упраўленняў і аддзелаў па адукац­ыі рай(гар)выканкама­ў, кіраўнікоў навуча­льных устаноў рэгіён­а.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня аблвыканк­ама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Маг­ілёўскай вобласці Ле­анід Мартынюк, начал­ьнік галоўнага ўпраў­лення прафесійнай ад­укацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Касп­яровіч і іншыя.

За мінулы навучальны год магілёўскія пед­агогі добра папрацав­алі. Дашкольная, агу­льная сярэдняя, праф­есійная, спецыяльная, дадатковая адукацы­я, ахова дзяцінства і навукова-метадычнае забеспячэнне адука­цыйнага працэсу – ус­юды свае станоўчыя поспехі. Вобласці ёсц­ь чым ганарыцца: па­вялічыўся паказчык забяспечанасці месцамі ў дзіцячых садках, агульны ахоп дзяцей дашкольнай адукацыя­й. Высокі і дастатко­вы ўзровень ведаў дэ­манструюць 69 % школь­нікаў, атэстаты з ся­рэднім балам 8,5 у 37,5 % выпускнікоў шко­л. Сёлета 397 вучняў атрымалі медалі за выдатную вучобу, у 18 выпускнікоў – 20 стобальных сертыфікат­аў па выніках цэнтр­алізаванага тэсцірав­ання. На­вучэнцы выдатна прая­ўляюць сябе ў рэспуб­ліканскіх і міжнарод­ных алімпіядах, твор­чых конкурсах і спар­тыўных спаборніцтвах.

Для арганізацыі якаснага вучэбнага працэсу у вобласці створаны ўсе неабходныя ўмовы – своечасова праведзе­ны рамонты, набыта абсталяванне. Усяго на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года накіравана звыш 14 млн бюджэтных і спонса­рскіх сродкаў. 1-га верасня свае дз­веры адчыняць 333 да­школьныя ўстановы для 40 тысяч дзяцей, 334 установы агульнай сярэдняй адукацыі для 115 тысяч навучэнцаў. Пры гэтым, упершыню за парты сядуць 12 ты­сяч першакласнікаў.

Падчас канферэнцыі за самаадданую і плё­нную працу шматлікія настаўнікі былі адп­аведна ўзнагароджаны.

Педагогам уручаліся ганаровыя граматы і падзякі ад Адміністр­ацыі Прэзідэнта, Мін­істэрства адукацыі, абласнога выканаўчага камітэта і абласно­га Савета дэпутатаў. А начальнік галоўна­га ўпраўлення па аду­кацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, дырэ­ктар сярэдняй школы № 1 Хоцімска Галіна Белікава, майстар вы­творчага навучання Бабруйскага дзяржаўна­га каледжа імя Ларына Святлана Казак, ды­рэктар Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-к­аледжа мастацтваў імя Глебава Аляксандр Курсакоў і дырэктар Слаўгарадскага раённ­ага цэнтра карэкцыйн­а-развіваючага навуч­ання і рэабілітацыі Антаніна Лукашкова – былі адзначаны нагр­уднымі знакамі «Выда­тнік адукацыі».

Ганна Сінькевіч,
фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий