Каб сфарміраваць у дзяцей элементарныя ўяўленні аб насякомых, іх ролі ў прыродзе і ў жыцці чалавека, прывіць беражлівыя адносіны да насякомых у другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены дзень “Гэтыя цікавыя, цікавыя насякомыя”.
Лета – дзівосная пара ў прыродзе, калі прыгажосць можна ўбачыць на кожным кроку, у тым ліку, пры сустрэчы з насякомымі. Аднак, веды дашкольнікаў аб насякомых вельмі скудныя, а рэакцыя дзяцей на насякомых з’яўляецца неадназначнай: некаторыя праяўляюць цікавасць, другія адчуваюць страх, бачачы іх.
У групе было створана развіваючае асяроддзе, зроблена падборка мастацкай літаратуры для дзяцей: К.Чукоўскі “Муха-Цакатуха”, В.Біянкі “Як муравей дахаты спяшаўся”, Я.Журбы “Пчолка” і іншыя.
З мэтай выяўлення ведаў аб насякомых, іх разнастайнасці былі праведзены гутаркі “Ці ведаеце вы, хто такія насякомыя”, “Якую карысць прыносяць насякомыя”, “Дзе жывуць насякомыя”, падчас якіх развівалі моўныя здольнасці, актывізавалі і пашырылі слоўнікавы запас, былі сфарміраваны ўяўленні аб адметных рысах насякомых, аб ролі насякомых у прыродзе і жыцці чалавека, дзякуючы дыдактычным гульням “Чыя цень”, “Пасадзі матылек на кветачку”, “Чацверты лішні”.
Быў праведзены цыкл назіранняў “Свет насякомых”, падчас якіх дзеці замацавалі веды аб асяроддзі пражывання, жаданне назіраць, уменне адрозніваць насякомых і называць іх.
Для замацавання атрыманых ведаў, была праведзена экскурсія “Свет насякомых”, дзе дзеці мелі магчымасць сустрэцца з насякомымі і ўпэўніцца ў тым, што насякомыя – сябры чалавека, а свае творчыя здольнасці праявілі падчас драматызацыі беларускай народнай казкі “Пчала і муха”, дзякуючы чаму праявілі свае творчыя і моўныя здольнасці. Далей дзеці гулялі ў рухомую гульню “Павучок”, адгадвалі загадкі, разглядалі альбом “Насякомыя”, а, самае галоўнае, адчулі патрэбу ў зносінах з прыродай, любоў і беражлівыя адносіны да насякомых, жаданне прыйсці на дапамогу, радавацца таму, што яны скачуць, летаюць, поўзаюць, і пажаданне, каб свет, у якім мы жывем, заўседы заставаўся блакітным і зяленым.
Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка