Свята роднага слова прайшло у смаргонскай школе

- 12:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшло свята роднага слова “Мова мая – ціхі  шэпт калосся”, якое было прысвечана Дню беларускага пісьменства  і друку.

Ідэя свята – паказаць цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй беларускага народа. Праводзіць урачыстае мерапрыемства ў першую суботу навучальнага года  стала ўжо добрай традыцыяй. У гэты дзень мы імкнемся аддаць даніну павагі ўсім тым, хто заклаў фундамент і садзейнічаў развіццю беларускага пісьменства і асветы, успомніць аб гісторыі яго зараджэння, паказаць значэнне пераемнасці традыцый у развіцці беларускай літаратуры і кнігадрукавання.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе  павінен мець перад ёй абавязак. У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні  нашай школы, якія прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве. Свята было ўмоўна падзелена на тры часткі. Адразу навучэнцы здзейснілі экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьма, затым прачыталі вершы сваіх любімых паэтаў, а напрыканцы сустрэчы атрымалі магчымасць праявіць сваю эрудыцыю ў час правядзння гульні “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. 

 

Марыя КУЗЬМІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий