У Вялікабераставіцкім дзіцячым садзе прайшоў дзень беларускага пісьменства

- 16:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Добрай традыцыяй ў Вялікабераставіцкім яслях-садзе стала святкаванне Дня беларускага пісьменства.

Дзеці сярэдніх груп пад кіраўніцтвам выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Ж.Н.Акудовіч і А.В.Шахназаравай чыталі творы Я.Купалы і Я.Коласа, слухалі аўдыязапісы. Асаблівую цікавасць выклікала прэзентацыя аб стварэнні пісьменнасці. Дашкаляты з вялікім задавальненнем разглядалі кнігі, падрыхтаваныя да Дня беларускага пісьменства. Гэта былі тэксты на царкоўна-славянскай мове. У холе дзіцячага садка была арганізавана выстава кніг “Беларускае пісьменства”.

Выхавальнікі старэйшых груп сумесна з бацькамі правялі квэст-гульню “Па старонках беларускага пісьменства”. Гульня вельмі спадабалася ўдзельнікам, акрамя таго, менавіта такая форма ўзаемадзеяння з бацькамі, шляхам уключэння іх у займальнае інтэрактыўнае дзеянне, дапамагае ўсталявать добразычлівыя зносіны маміж бацькамі, выхавальнікамі і дзецьмі.

 

Вольга ЭЛЬЯШЭВІЧ,
намеснік загадчыка
Вялікабераставіцкага яслей-сада
 Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий