Семінар па пытаннях бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі адбыўся на базе сярэдняй школы № 46 Віцебска імя І.Х.Баграмяна.
Арганізатарам выступіла галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Семінар сабраў спецыялістаў аддзелаў і ўпраўленняў па адукацыі, работнікаў устаноў адукацыі. Таксама для аказання садзейнічання былі запрошаны прадстаўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь.
Пытанні вывучаліся ў тэарэтычным і практычным фарматах. Асаблівая ўвага нададзена патрабаванням да бяспечнага знаходжання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, забеспячэнню грамадскай і пажарнай бяспекі, абсталяванню ўстаноў адукацыі тэхнічнымі сродкамі бяспекі, павышэнню ступені абароненасці ўстаноў адукацыі ад розных відаў пагроз і небяспек.
Асобна разгледжана пытанне арганізацыі работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні па прафілактыцы бяспечных паводзін навучэнцаў ва ўстановах. З гэтай мэтай удзельнікі пазнаёміліся з работай цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі школы і яго матэрыяльна-тэхнічным абсталяваннем, а на практычным занятку па медыцынскай падрыхтоўцы патрэніраваліся аказваць даўрачэбную дапамогу пацярпелым у розных сітуацыях.
На тэрыторыі школы была разгорнута пляцоўка для адпрацоўкі навыкаў карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, на якой жадаючым прадставілася магчымасць лакалізаваць уяўнае ўзгаранне. Супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь правялі практычныя заняткі па аглядзе рэчаў наведвальнікаў, адпрацаваны розныя мадэлі паводзін у выпадку пранікнення старонніх асоб ва ўстанову адукацыі.
Марына КАРУННАЯ,
начальнік аддзела Віцебскага абласнога цэнтра
па забеспячэнні дзейнасці арганізацый сістэмы адукацыі
Фота Таццяны БОНДАРАВАЙ