Каб расказаць навошта людзям лён і што з ім робяць, у старшую групу ясляў-сада № 8 Навагрудка “завітаў” Сінявокі Лянок. Ён забаўляў дзяцей, вадзіў з імі карагоды, пагуляў у беларускую народную гульню “Лянок”.
Зараз у гаспадарках Беларусі праходзіць уборка лёну. Аб важнасць гэтай кампаніі выхаванцам ясляў-сада № 8 рассказаў Сінявокі Лянок. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць у гульнявой дзейнасці пазнаёміцца з гэтай цудоўнай культурай, даведацца пра яе значэнне для беларусаў, разгледзець ільняныя вырабы. У чарговы раз педагог звярнуў увагу дзяцей на герб нашай краіны, дзе ганаровае месца побач з залатым калоссем займае блакітны лён.
Весела і з карысцю вабілі час выхаванцы сада, а ў канцы забавы пачаставаліся смачным хлебам “Льняное семечко” Навагрудскага хлебазавода.
Людміла ВАЎЧОК,
выхавальнік
ясляў-сада № 8 Навагрудка