Крок за крокам

- 9:58В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

“Удасканальвай сябе, і тады ўсе навокал таксама будуць імкнуцца да дасканаласці”, — такой устаноўкі прытрымліваецца настаўніца сярэдняй школы № 1 Маларыты Святлана Аксянюк.

Празвінеў званок на ўрок, але вучні 1 “Б” класа яго як быццам і не пачулі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, абкружыўшы настаўніцу Святлану Канстанцінаўну Аксянюк, уважліва і моўчкі слухалі яе, імкнучыся не прапусціць ніводнага слова. Педагог расказвала, як трэба паводзіць сябе дома аднаму.

— На сёння хопіць, — нарэшце сказала яна, усміхаючыся. — Урок жа пачаўся. Заўтра абавязкова пагаворым аб правілах пажарнай бяспекі. Падумайце, чаму іх неабходна строга выконваць?

Першакласнікі хутка селі за парты. Настаўніца акінула позіркам клас і пачала ўрок. Колькі іх ужо было за 45 гадоў работы ва ўстановах адукацыі Маларытчыны, і не злічыць! Але на кожны ўрок, як і раней, С.К.Аксянюк ідзе старанна падрыхтаваная і з пачуццём адказнасці.

 

Чытайце щ нумары ад 27 верасня 2022 года

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий