Інтэрактыўныя формы навучання як сродак выхавання пачуцця патрыятызму на ўроках беларускай мовы і літаратуры

- 15:10II И III СТУПЕНИ, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў

У матэрыяле ідзе гаворка пра выхаваўчы патэнцыял культуразнаўчых тэкстаў, змешчаны распрацоўкі: прэзентацыя “Старонкі азбукі Смаргоншчыны”, інтэрактыўная віктарына “Сваім талентам праславілі наш край” і музейны ўрок у 10-м класе “Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх формаў”.

Лілія БУКЛІС, настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Вольга ГРЫШАН, намеснік дырэктара ВР
ДУА “Гімназія г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

Вучэбная праграма па беларускай мове прадугледжвае дасягненне вучнямі адукацыйных вынікаў: валоданне мовай як сродкам пазнання свету, далучэнне да культуры, традыцый народа, валоданне пачуццём патрыятызму, грамадзянскасці…

Багатым выхаваўчым патэнцыялам валодаюць культуразнаўчыя тэксты. Таму ўменне працаваць з тэкстамі розных тыпаў і стыляў, пісьменнасць, агульнакультурная і чытацкая кампетэнтнасць – усё гэта становіцца ў будучым асновай прафесійнага росту. А асновай для фарміравання арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў, для развіцця звязнага маўлення на ўроках беларускай мовы з’яўляецца тэкст. Тэксты, складзеныя на мясцовым матэрыяле, далучаюць навучэнцаў да патрыятычнага выхавання праз прывіццё любові, павагі, гонару за сваю малую радзіму.

Галаўная задача настаўніка-моваведа – не толькі навучыць, але і паказаць, дзе і як могуць быць ужытыя атрыманыя веды, павысіць цікавасць да свайго прадмета, да духоўнай спадчыны народа. Таму гэты матэрыял мае на мэце спрыяць выхаванню гонару і павагі да свайго краю, яго насельнікаў.

Задачы:

– стварыць умовы для выхавання цікавасці да гісторыі сваёй малой радзімы і яе яркіх прадстаўнікоў;

– прыцягнуць увагу навучэнцаў да адраджэння і захавання духоўных каштоўнасцей;

– садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў і творчых здольнасцей вучняў.

Прэзентацыя “Старонкі азбукі Смаргоншчыны” ўключае інфармацыю пра вядомых дзеячаў Смаргоншчыны, дзе размешчаны фотаматэрыялы, спасылкі на кнігі аўтараў, QR-коды на дадатковы матэрыял і відэа. Прэзентацыя размешчана ў сетцы інтэрнэт і дапоўнена інтэрактыўнай віктарынай “Сваім талентам праславілі наш край”.

Дыдактычны матэрыял можна выкарыстоўваць пры вывучэнні наступных тэм: «Функцыянальныя стылі маўлення», «Стылеўтваральныя моўныя сродкі», «Нормы сучаснай беларускай мовы» (11-ы клас); «Тыпы маўлення», «Тэкст як адзінка мовы і маўлення», «Прыметы тэксту» (10-ы клас); «Падагульняючыя ўрокі» (у 9–11-м класах). Гэта яшчэ добры матэрыял для пазакласнай работы (як для вучняў сярэдняга звяна, так і для старшых класаў), яго таксама можна выкарыстаць на факультатыўных занятках, на класных і інфармацыйных гадзінах.

 

Прэзентацыя “Старонкі азбукі Смаргоншчыны”

https://www.calameo.com/books/0010873805aa211a51d62

 

Інтэрактыўная віктарына “Сваім талентам праславілі наш край”

https://wordwall.net/ru/resource/16652289

 

Музейны ўрок у 10-м класе “Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх формаў”

https://docs.google.com/document/d/1S7KjlisSWCvtnX7OpSOquXbmvDodLhiO/edit?usp=sharing&ouid=111282997676483028596&rtpof=true&sd=true

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий