Падарожжа сыраваткінскіх школьнікаў у мінулае

- 8:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Чарговае падарожжа было наладжана для вучняў 3–6-х класаў Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы. На гэты раз мы пабывалі ў старажытным Заслаўі.

Наша падарожжа пачалося з гарадскога парку, у якім знаходзіцца помнік Ізяславу. Пазнаёміўшыся з гісторыяй горада, які бярэ пачатак з 985 года, мы адправіліся ў Дзіцячы музей міфалогіі і лесу (адзіны ў Беларусі!). Каб трапіць у гэты незвычайны музей, неабходна было прайсці невялікае выпрабаванне: адгадаць загадкі. З гэтым заданнем вучні справіліся выдатна!

І вось мы трапляем у галерэю з міфічнымі вобразамі, якія ўвасоблены ў выцінанках. Гэта сапраўдныя шэдэўры са звычайнай паперы.Галерэяплаўна пераносіць нас у міфічны лес, напоўнены таямнічымі, чаруючымі гукамі. Прыціхлыя дзеці (ды і дарослыя таксама) уважліва слухалі цікавыя легенды пра багніка і гаёвак, лесавіка і хапунчыка, ваўкалака і добрага прыветлівага дамавіка. Побач з ажыўшымі ляснымі духамі ў музеі мірна ўжываюцца жыхары рэальнага лесу – розныя птушкі і звяры. Было адчуванне, што мы трапілі ў сапраўдную казку.

Развітаўшыся з нашым экскурсаводам, мы адправіліся ў госці да млынара. Прыветлівы млынар правёў для нас цікавую пазнавальную экскурсію па трох паверхах млына. Тлумачыў, для чаго прыгодны той ці іншы механізм. Расказаў, як малолі зерне механічнымі жорнамі і драбілі крупы крупадзёркай. Дзецісамі змаглі пакруціцьневялікія ручныя жорны з каменяі ўбачыць, як з зерня атрымоўваецца мука.

Побач з млынам знаходзіцца хата завозніка, дзе маглі прыпыніццатыя, хто прывозіў зерне на памол. Як і сто гадоў назад, гэта хата па-ранейшаму прымае гасцей. У светлым пакоі нас пачаставалі гарачымчаем і смачнымі духмянымі булачкамі з разынкамі. А напаследак мы пазнаёміліся з яшчэ адным старажытным экспанатам – тэатрам “Батлейка”. Як зачараваныя, і дзеці, і дарослыя, уважліва глядзелі і слухалі батлеечны спектакль “Цар Ірад”.

Крыху стомленыя, але вельмі задаволеныя тым, што змаглі дакрануцца да гісторыі, мы вярталіся дадому. У аўтобусе дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі, тэлефанавалі бацькам і расказвалі, дзе былі і што бачылі.

Людміла РАМАНОЎСКАЯ,
настаўнік рускаймовы і літаратуры
Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий