“Гарні” назаўжды застаецца ва ўспамінах

- 9:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 7–8 класаў сярэдняй школы № 11 Ліды гэтай восенню пазнаёміліся з аб’ектам прыроды, які да гэтага часу не пакідае іх думкі. Гэтае незвычайнае месца – парк “Гарні”. Асабліва прывабны ён восенню, калі прырода выглядае найлепш у залатым убранні.

Лідскі край наогул багаты на прыгожыямясціны. Яго прырода вабіць вока і дарослых, і дзяцей. Лясы і палі, рэкі і азёры, векавыя дрэвы і камяні-следавікі… Убачыўшы іх аднойчы, ніколі не забудзеш.

 

Чым жа так здзівіў дзяцей экалагічны адукацыйны цэнтр “Гарні”?

Па-першае, тут распрацаваны экалагічны маршрут, па якім вучні вандравалі сярод векавых дрэў розных парод. Апроч спрадвечнай прыроднай прыгажосці, падчас вындроўкі мы сустрэлі шмат займальнага і пазнавальнага. Самае вялікае і старажытнае дрэва парку – цукровы клён, яму 139 гадоў, дыяметр ствала – 180 сантыметраў! Захаваліся алеі, пракладзеныя больш за 130 гадоў таму. Ёсць тут лістоўніца сібірская, хвоя веймутавая і звычайная, белая акацыя, ліпы, дуб чарэшчаты, ясень звычайны, рабіна, ёлка калючая.

Па-другое, мы даведаліся, што батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Гарні” мае сваю гісторыю: парк быў закладзены па ініцыятыве царскай дзяржаўнай лясной аховы на паўднёвай ускраіне Ліды ў далёкім 1881 годзе. У снежні 1964 года рашэннем Лідскага райвыканкама парк абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Плошча парку – 6,7 гектара. Тут расце каля дзвюх тысяч дрэў і кустоў. Больш за паўтары тысячы дрэў, уключаючы рэдкія віды, перасягнулі векавую мяжу.

Па-трэцяе, паміж магутнымі волатамі размясцілася алея казак, на якой вучні сустрэліся з казачнымі персанажамі: Бабай-Ягой, русалкай, лясуном, каля векавога дуба “гуляе”вучоныкот. А на адным з дрэў ёсць “вуха жаданняў”. Кожны можа прашаптаць туды сваё самае патаемнае жаданне, і яно абавязкова збудзецца.

Падчас вандроўкі мы сустрэлі сапраўдны лабірынт, які высаджаны з туй. На адной з самых велічных алей парку – ліпавай – ёсць ліпа і дуб, якія растуць практычна з аднаго кораня. Гэта ўнікальнае месца для фотасесій.На велізарнай паляне ўзвышаецца стыльная васьмікутная вясельная альтанка. Як мы даведаліся, менавіта тут апошнім часам маладыя людзі ўступаюць у шлюб.

 

А яшчэ тут дзейнічае сапраўдны Музей гісторыі лясной гаспадаркі. Экспанаты ў музеі незвычайныя: шышка-сушылка, пасека і інш.

Усё гэта: дрэвы, казачныя героі, музей гісторыі лясной гаспадаркі – можна ўбачыць у батанічным помніку прыроды мясцовага значэння. Парк “Гарні” запрашае ў госці ўсіх. Мы ўпэўнены, калі вы аднойчы заглянеце сюды, то ён назаўжды застанецца ў вашых ўспамінах!

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий