Акцыя “Нашы дзеці” і ўзнагарода Надзеі Лаўнікевіч

- 12:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Нягневіцкая сярэдняя школа прыме актыўны ўдзел у штогадовай рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, задача якой – аказаць дапамогу, павіншаваць са святамі, акружыць увагай і клопатам дзяцей, у першую чаргу, тых, хто па шэрагу жыццёвых абставін у гэтым найбольш мае патрэбу.

У нашай установе 10 снежня быў дадзены старт навагодняй акцыі. У гэтым годзе ўсе мерапрыемствы пройдуць з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, накіраваных на мінімізацыю рызыкі заражэння СOVID-19.

А пачалася акцыя з прыемнай падзеі. У Гродне 10 снежня ўшаноўвалі таленавітых маладых людзей, якія вызначыліся ў спартыўнай, творчай і навуковай дзейнасці. Цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя А.І.Дубко прыняла вялікая зала абласнога драматычнага тэатра. Прэмія Гродзенскага аблвыканкама адораным навучэнцам заснавана ў 1998 годзе, а з 2001 носіць імя былога губернатара вобласці, Героя Беларусі Аляксандра Дубко.

Абласной прэміі ўдастоены 39 чалавек – гэта школьнікі, студэнты, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Прэмія ўручаецца ў 23-і раз. За ўсю яе гісторыю лаўрэатамі сталі ўжо звыш 700 маладых людзей.

Сярод тых, хто атрымаў прэмію, наша Надзея Лаўнікевіч. Найвышэйшым дасягненнем Надзеі ў 2020 годзе з’яўляецца перамога ў першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы (дыплом I ступені; кіданне кап’я, выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту). Яна ўзнагароджана спецыяльным прызам як лепшая спартсменка першынства Беларусі.

Гэтая знамянальная падзея паслужыла добрым пачаткам акцыі “Нашы дзеці” для нашай ўстановы адукацыі.

Галіна ІСАЕНКА,
дырэктар Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий