У Смаргонскім раёне прайшоў фестываль-конкурс замяшчаючых сем’яў “Планета сям’я”.
Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі бацькі-выхавальнікі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Вольга і Уладзімір Рашкевічы, Алена і Валерый Вядзіні, прыёмныя бацькі Наталля Канаплёва, Тэрэса Цыкота, Наталля і Тадэвуш Хацілоўскія.
У творчую дзейнасць былі ўцягнутыя бацькі, выхаванцы і былыя выхаванцы. У падрыхтоўцы матэрыялаў істотную дапамогу аказалі ўстановы адукацыі, якія наведваюць дзеці з гэтых сем’яў. Відэаролікі “Традыцыі маёй сям’і”, зробленыя ўдзельнікамі творчага спаборніцтва, глядзяцца на адным дыханні, фотакалажы “У аб’ектыве Новы год…” дзівяць арыгінальнасцю – вопыту бацькоў-выхавальнікаў і прыёмных бацькоў можна толькі павучыцца. Смаргонскае раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” набыло падарункі для ўсіх удзельнікаў раённага этапу фестывалю-конкурсу “Планета сям’я”, а перамогу атрымала Наталля Канаплёва.
А калі ў вас ёсць жаданне стаць прыёмным бацькам або бацькам-выхавальнікам, звяртайцеся ва ўпраўленне адукацыі Смаргонскага райвыканкама ці ў Смаргонскі СПЦ. Адкажам на ўсепытанні па стварэнні прыёмных сем’яў, усынаўленні, апецы, патранатным выхаванні.
Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ