Актывісты ідуць на дапамогу

- 17:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Валанцёры Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна вырашылі паклапаціцца пра тых, каму можа спатрэбіцца дапамога і прынялі ўдзел у акцыі “Зімовая пара для добрых спраў”.

Зіма дыктуе свае правілы: апрануцца па надвор’і, паклапаціцца пра ўцяпленне жылля, пачысціць сцежкі ад снегу. Некаторым выйсці бадзёрай марознай раніцай з рыдлёўкай і папрацаваць – у задавальненне, але для адзінока пражываючых пажылых людзей, ветэранаў гэта, несумненна, складана. Увага да праблем ветэранаў і адзінока пражываючых людзей – адзін з кірункаў валанцёрскай дзейнасці. А зіма – гэта самы час саграваць сэрцы клопатам.

Улічваючы, што халодная пара года ў самым разгары, валанцёры Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна вырашылі дзейнічаць. Узброіўшыся рыдлёўкамі, актывісты дружна расчысцілі сцежкі вакол дамоў, а таксама да праезнай часткі. Пасля работы хлопцы і дзяўчаты пачулі словы падзякі за ўвагу і клопат. Акцыя па ачыстцы двароў ад снегу абавязкова працягнецца.

Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий