Маленькія даследчыкі ясляў-сада № 10 Навагрудка разам з выхавальнікам правялі цікавы эксперымент “Каляровыя ільдзінкі”.
Дзеці лёгка знаходзяць аб’екты для даследаванняў. Бо для іх увесь навакольны свет–гэта аднавя лікая лабараторыя. Галоўнае, кааб пра гэта памяталі мы, дарослыя.
У апошні час у дашкольных установах усё больш увагі надаецца даследчай дзейнасці дзяцей. Не выключэнне і дзіцячы сад № 10 Навагрудка, дзе ствараюцца ўсе ўмовы для сумеснага знаходжання адказаў на пытанні “чаму?” і “як?”. Калі дзіця-даследчык знойдзе падтрымку ў педагогаў і бацькоў, з яго вырасце даследчык-дарослы, які ўмее назіраць, самастойна рабіць высновы і лагічна думаць.
З мэтай знаёмства з уласцівасцямі вады ў другой малодшай групе быў праведзены эксперымент “Каляровыя ільдзінкі”. У ходзе эксперыменту дзеці ўбачылі, як каляровая вада ператвараецца ў каляровы лёд рознай формы.
Сам эксперымент быў праведзены ў два этапы. На першым дзеці рабілі каляровую ваду. У слоічкі з вадой дабавілі розныя фарбы, размяшалі і разлілі ў пясочныя формы, пасля чаго вынеслі формы на вуліцу на мароз. На другім этапе мы паглядзелі, што стала з вадой у формах, дасталі нашы цацкі з формачак і падчас прагулкі ўпрыгожылі ялінку каляровымі ільдзінкамі.
Цяпер выхаванцы ведаюць, што вада празрыстая, бескаляровая і маюць уяўленне пра змену яе ўласцівасцей.
Алена ШЫРАЕВА,
выхавальнік
ясляў-сада № 10 Навагрудка