Святкавалі Сусветны дзень Снегавіка

- 15:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Сусветнага дня Снегавіка ў яслях-садзе № 3 Навагрудка прайшоў фізкультурны вольны час “Гульні са Снегавічком”. Нашы дзеці ведаюць, што ў Снегавіка таксама ёсць дзень нараджэння. Так-так, і святкуецца ён 18 студзеня. Чаму менавіта ў гэты дзень? Ды таму, што лічба 18 падобная на сілуэт снегавіка з мятлой.

З прыходам снежнай зімы ўсё вакол стала падобным на цудоўную казку. У кожным двары, нібы па чараўніцтве, сталі з’яўляцца любімыя дзецьмі снежныя чалавечкі – Снегавічкі.

Удзельнікамі мерапрыемства да дня Снегавіка сталі выхаванцы 2-й малодшай групы, да якіх у госці завітаў галоўны герой свята – вясёлы Снегавічок. Разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ён гуляў у гарэзлівыя гульні і спаборнічаў у жартоўных эстафетах. На свяце малыя каталі на лядзянках лялек, з задавальненнем ператвараліся ў велізарную гурбу з прыгожых лёгкіх сняжынак, забіяцка гулялі ў снежкі, спрытна каталі снежныя камякі, з якіх потым зляпілі снегавіка. Ну і вядома ж, у канцы свята для імянінніка малыя выканалі песеньку “Каравай” і задарылі яго цёплымі абдымкамі, а Снегавічок у сваю чаргу пачаставаў усіх прысмакамі.

Вольны час прынёс дзецям шмат радасных зносін, усмешак, станоўчых эмоцый і захаплення.

Вольга ПУЛКО,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий