У піянерскай сям’і папаўненне

- 15:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На працягу некалькіх тыдняў вучні 5-х класаў рыхтаваліся да ўступлення ў піянерскую арганізацыю. І вось 15 студзеня 2021 года ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшоў урачысты піянерскі збор, прысвечаны прыёму ў піянеры.

67 навучэнцаў сталі членамі вялікай і дружнай піянерскай сям’і. Яны былі ў прыўзнятым настроі, бо іх чакала хвалюючая падзея – прыём у піянеры.

Піянер – значыць першы, той, хто ідзе наперадзе, за кім ідуць іншыя. Пяцікласнікі, уступаючы ў шэрагі піянерскай дружыны імя Т.С.Ватаевай, урачыста пакляліся быць дастойнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, дарыць святло і радасць людзям, берагчы мір ва ўсім свеце. Пасля ўрачыстага абяцання навучэнцам былі павязаны піянерскія гальштукі – знак прыналежнасці да арганізацыі, сімвал датычнасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці падзяліць яе добрую славу і адказнасць.

Ганаровае права павязаць піянерскія гальштукі атрымалі лепшыя піянеры і члены БРСМ нашай школы, прадстаўнікі адміністрацыі ўстановы і класныя кіраўнікі 5-х класаў Людміла Дубоўская, Алена Цялега, Наталля Працута.

Пасля ўрачыстага мерапрыемства было заўважна, што паводзіны юных піянераў змяніліся, яны адчулі ўскладзеную на іх адказнасць, ім хацелася ва ўсім падаваць прыклад іншым.

Вольга АЎГУСЦІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий