Зімовыя віды спорту самыя масавыя і прывабныя

- 12:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы сярэдняй школы № 5 Смаргоні з нецярпеннем чакаюць заняткаў па фізічнай культуры, бо яны стануць на канькі і пачнуць спаборніцтвы па хакеі.

Як толькі слупок тэрмометра апусціўся ніжэй за нуль, на школьным катку зацягнулася гладкае люстэрка лёду, а на стадыёне з’явілася доўгачаканая лыжня.

Прыхільнікаў хакея сярод вучняў шмат. Хакей – гэта камандны від спорту, у якім кожны адказвае за вынік. Хакей трэнiруе і развівае паважлівае стаўленне адно да аднаго. Гэта здаровы вольны час і проста выдатны адпачынак.

Альтэрнатыва гульні ў хакей – хадзьба на лыжах. І тут жадаючых стаць на лыжню нямала. Навучэнцы розных узростаў з энтузіязмам асвойваюць розныя спосабы хадзьбы на лыжах: аднакрокавы папераменны, каньковы і іншыя. Хадзьба на лыжах не толькі фарміруе выправу, але і спрыяе фарміраванню маральна-валявых якасцей.

Зімовы явіды спорту самыя масавыя і прывабныя. Будзем спадзявацца, што зіма будзе яшчэ доўга радаваць нас снежным марозным надвор’ем!

Алена СКРАБІНА,
настаўнік біялогіі
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий