“Эка-двор” клапоціцца пра птушак

- 10:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна ўжо некалькі гадоў запар працуе ў экалагічным кірунку. У школе створаны атрад “Эка-двор”, члены якога арганізоўваюць і праводзяць экалагічныя мерапрыемствы, акцыі і аперацыі, рэалізуюць экалагічныя праекты, займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю.

Зіма – вельмі няпросты перыяд для птушак. Не сядзяць без справы эка-валанцёры і ў гэты складаны час. Са снежня ў школе реалізуецца праект “Зімуючыя птушкі малой радзімы”, мэта якога – фарміраванне любові і беражлівых адносін да роднай прыроды.

16–17 студзеня навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Птушкі ля кармушкі”. На працягу двух дзён вучні лічылі птушак на сваіх кармушках, якія ўсталявалі ў канцы лістапада. Свае справаздачы ўдзельнікі адпраўлялі ў ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Рыхтаваліся эка-валанцёры да акцыі адказна і сур’ёзна. У рамках праекта былі вызначаны віды птушак малой радзімы і тое, чым яны любяць паласавацца.

Сваімі станоўчымі ўражаннямі, фотаздымкамі і відэа хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на пасяджэнні валанцёрскага атрада “Эка-двор”.

Не заставайцеся ўбаку, дапамажыце птушкам! Гэта зрабіць вельмі проста: змайструйце кармушку і не забывайце папаўняць яе ласункамі.

Таццяна САЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий