Пажарная бяспека ў дзіцячым садзе

- 15:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У мэтах фарміравання ў дзяцей і дарослых усвядомленага і адказнага стаўлення да мер пажарнай бяспекі ў яслях-садзе № 14 Смаргоні ствараюцца ўсе неабходныя для гэтага ўмовы.

У сучасным свеце ніхто не застрахаваны ад стыхійных бедстваў –ураганаў, павадкаў, пажараў. Асаблівую трывогу адчуваем мы, дарослыя, за дзяцей. Менавіта пажары часта ўзнікаюць з-за дзіцячых свавольстваў: дапытлівасць малых прыводзіць іх да гульняў з запалкамі, бытавымі прыборамі. Падчас надзвычайных сітуацый дзеці, як правіла, ад страху хаваюцца ў зацішны куток, замест таго кааб клікаць на дапамогу. Таму задача ўсіх дарослых – даць кожнаму дзіцяці асноўныя паняцці пажарнай бяспекі.

Выхавальнікі дзіцячага сада праяўляюць творчасць пры афармленні развіваючага асяроддзя для азнаямлення дашкольнікаў з правіламі пажарнай бяспекі, вырабляюць атрыбуты для сюжэтна-ролевых гульняў “Пажарныя”, “Наш дом”; дыдактычных гульняў “Што для чаго”, “Калі ўзнік пажар”; цікавыя дапаможнікі з непрыдатнага матэрыялу для рухомых гульняў “Пажарныя на вучэнні”, “Самыя хуткія і спрытныя”; ставяць тэатралізаваныя забавы “Кошкін дом”, “Птушкі-сястрычкі”, “Незвычайныя прыгоды Калабка”. Сумесна з бацькамі вырабляюць кніжкі і насценгазеты.

Вядома, што гульня з’яўляецца асноўным відам дзейнасці дашкольніка. У гульнях у дзяцей пашыраюцца веды пра прафесію пажарных, развіваецца спрыт, самастойнасць, выхоўваецца адказнасць. Таму праводзяцца цікавыя гульні і эстафеты. Такія, як “Мы – пажарныя”, “Пажарныя на вучэннях”, “Паласа перашкод”.

У ходзе рэалізацыі праектаў “Агонь – сябар, агонь – вораг”, “Беражы свой дом ад пажару”, у гутарках, у вырашэнні праблемных сітуацый у дзяцей сістэматызуюцца веды пра прычыны ўзнікнення пажараў, замацоўваюцца веды пра правілы паводзін пры пажары, неабходная інфармацыя пра сябе: прозвішча, імя, хатні адрас, тэлефон, нумары тэлефонаў экстраных службаў.

Вялікая прапаганда па бяспецы вядзецца сярод бацькоў: з імі праводзяцца гутаркі, кансультацыі, бацькоўскія сходы, у бацькоўскіх кутках размяшчаецца наглядная інфармацыя.

Алена АМБРАСЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий