Мяккі снег сыпле за акном, таму валанцёрам пара брацца за працу. 12 студзеня стартавала акцыя “Прыбяром снег разам”, і члены валанцёрскага атрада “Клопат” сярэдняй школы № 3 Навагрудка ўзяліся за справу.
Вучні дапамагалі ветэранам і адзінокім людзям, якія пражываюць у мікрараёне нашай школы. Хлопчыкі ачышчалі дваровыя тэрыторыі ад снегу, бо па прычыне моцных ападкаў гэты месяц стаў нялёгкім выпрабаваннем для пажылых людзей, якія пражываюць у прыватным сектары. У першы дзень акцыі валанцёры дапамагалі Еве Мацвееўне Багдановіч і Мікалаю Іванавічу Грыцу.
– У многіх няма ні сілы, ні часу своечасова прыбраць снег са сваіх участкаў. Менавіта з гэтай прычыны мы заўсёды прапануем сваю дапамогу, – дзеліцца Аляксей Сосік, вучань 9-га класа.
“Снежная акцыя” ў атрадзе валанцёраў працягнецца да таго часу, пакуль у ёй будуць мець патрэбу пажылыя людзі.
Карына ВАЛЬШОНАК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы№ 3 Навагрудка