Заняткі спортам на свежым паветры

- 17:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Фізічныя практыкаванні на свежым паветры аказваюць станоўчы ўплыў не толькі на функцыянальны стан арганізма і фізічную падрыхтаванасць. Такія заняткі ў большай ступені павялічваюць працаздольнасць, насычаючы арганізм кіслародам, а таксама станоўча ўплываюць на эмацыянальную сферу.

 

Так лічыць настаўнік фізічнай культуры і здароўя Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Ала Кабылянская. Таму ў залежнасці ад надвор’я большая частка ўрокаў фізічнай культуры і здароўя праводзіцца на вуліцы. Не сталі выключэннем і першыя зімовыя дні трэцяй чвэрці.

Інтэнсіўнасць і характар нагрузак у зімовы перыяд маюць свае асаблівасці. Вучэбная праграма прадугледжвае лыжную падрыхтоўку. А з-за таго што снежны покрыў дазваляе праводзіць заняткі на лыжах, час выкарыстоўваецца па максімуме. Дзеці з задавальненнем ходзяць на ўроках на лыжах, выконваюць прапанаваныя педагогам практыкаванні, праходзяць неабходную дыстанцыю. Некаторыя першакласнікі ўвогуле толькі пазнаёміліся з лыжамі. Колькі радасці і захаплення было ў іх вачах! Тыя школьнікі, каму спадабаўся гэты від спорту, застаюцца на дадатковыя заняткі або прыходзяць пакатацца ў суботу.

Урокі фізічнай культуры на свежым паветры загартоўваюць дзіцячы арганізм, а гэта павышае яго ўстойлівасць да прастудных рэспіраторных захворванняў, спрыяе больш трываламу замацаванню рухальных навыкаў і развіццю фізічных якасцей.

Святлана МАЗАВЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий