Ад Каляд да Вадохрышча

- 13:11ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У межах рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя» педагогі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Хойнікі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі Ала Піляк, Маргарыта Клімава, Надзея Лаханская, Людміла Сінгаеўская, музычныя кіраўнікі Ірына Парынгоўская, Людміла Чарнякова, педагог-псіхолаг Ірына Гарбачова працуюць з выхаванцамі старшых№ 1, № 2, сярэдніх № 1, № 3 груп.

Мы выкарыстоўваем у тым ліку самы просты спосаб аповеду пра Каляды – батлеечны тэатр. Падобных “тэатраў” у нашай установе створана рукамі супрацоўнікаў большза 10 варыянтаў. З дапамогай лялек ствараюцца сцэнкі з нараджэннем ІсусаХрыста ў пячоры. Яны даюць шырокія магчымасці для арганізацыі заняткаў з дзецьмі.

За тыдзень да Каляд педагогі разам з дзецьмі разглядалі выкананыя ўручную кніжкі «Раство Хрыстова», «Раство Ісуса Хрыста было так…», «Як ёлка стала Калядным дрэвам», якія напоўненыя ілюстрацыямі і захапляльным апісаннем евангельскіх падзей. Для нагляднасці кожнаму дзіцяці быў прызначаны персанаж Каляднай казкі, каб адчуць сябе часткай таямнічай гісторыі.

Затым дзеці знаёміліся са святам пры дапамозелэпбука «Калядная кніга». З яго дапамогай дзеці выконвалі нескладаныя заданні: завучвалі вершыкі, калядкі, вывучалі асноўныя традыцыі Каляд, адгадвалі загадкі. Дадаткам да ўсяго сталі гульні-пазлы «Упрыгожванне Каляднай елкі», «Анёл», «Раство Хрыстова». Мы таксама наведалі выставу «Цуд Раства», глядзелі мультфільмы на тэму Каляд, рыхтавалі калядныя паштоўкі і салодкія падарункі.

 

Напярэдадні Старога Новага года выхаванцы сярэдняй групы № 3 з выхавальнікам Алай Піляк вывучылі калядкі, апрануліся ва ўборы казачных персанажаў і адправіліся калядаваць па дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г. Хойнікі. Малыя жадалі дабра, здароўя, багацця на ўвесь год.

Усе мерапрыемствы праводзіліся ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Хойнікі. Не сакрэт, што нам нанова даводзіцца вучыцца святкаваць нашы традыцыйныя святы. Таму мы імкнёмся прыцягваць у рэалізацыю праектнай дзейнасці як мага больш бацькоў. Бо фарміраванне культуры і каштоўнасцей немагчыма без удзелу сям’і.

Валянціна ЛЕШЧАНОК,
загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Хойнікі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий