Дапамога жыхарам вёскі Канюхі

- 14:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы добра ведаюць, што ў снежную пару дапамога вельмі патрэбная пажылым людзям. Не чакаючы запрашэння, яны адпраўляюцца па адрасах.

Пачатак студзеня сёлета выдаўся снежным. І калі дзятва з задавальненнем катаецца на санках і лыжах, гуляе ў снежкі і ўзводзіць снежныя крэпасці, то пажылым людзям снегапады прынеслі пэўныя нязручнасці.

Школьнікі з валанцёрскага атрада “Рука дапамогі” Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы 13 студзеня прынялі ўдзел у абласной валанцёрскай акцыі “Зімовая пара добрых спраў”. Валанцёры аказалі дапамогу адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту ў аграгарадку Канюхі. Яны старанна пачысцілі снег на дваровых тэрыторыях.

Дапамога пажылым – не сезонная акцыя, а магчымасць нагадаць кожнаму, што тварыць дабро проста. Разам мы зробім гэты свет дабрэй!

Вольга АНТАНОВІЧ,
дырэктар
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий