- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пакарміце птушак зімой – яны аддзячаць вам вясной

 

Пад такім дэвізам у рамках акцыі “Крылатыя суседзі” у Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна прайшла эстафета добрых спраў па вырабе кармушак для птушак, актыўнымі ўдзельнікамі якой сталі не толькі дзеці, але і бацькі.

Зіма – самы цяжкі час для птушак, калі ім складана абысціся без дапамогі чалавека. Каб дапамагчы птушкам перажыць гэты няпросты для іх час года, вучні нашай школы з дапамогай настаўнікаў і бацькоў вырабілі кармушкі, а затым размясцілі іх у заснежаным школьным садзе. Зерне, семечкі, кавалачкі сала, садавіны, гародніны – вось меню, якое яны прапанавалі для птушак. І цяпер у “птушынай сталоўцы” не змаўкае вясёлы шчэбет. Птушкі не застануцца галоднымі, а хлапчукі і дзяўчынкі маюць магчымасць кожны дзень назіраць за крылатымі суседзямі. Хочацца сказаць “дзякуй” бацькам, якія падтрымалі дзяцей і дапамаглі зрабіць трывалыя кармушкі, якія будуць служыць птушкам не адзін год.

Эстафета добрых спраў яшчэ раз нагадала, што птушкі маюць патрэбу ў абароне чалавека, і мы павінны беражліва і з любоўю ставіцца да прыроды і да ўсяго жывога на зямлі.

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий