Бяспека – у кожны дом

- 18:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх, з 21 студзеня па 28 лютага ва ўсіх кутках Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом!”. Члены МААП і валанцёры Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна сумесна са старшым інспектарам Дзятлаўскага РАНС Мартай Мілаш далучыліся да акцыі.

Часта можна пачуць, што пажар – гэта выпадковасць, ад якой ніхто не застрахаваны. Але гэта не так. У большасці выпадкаў пажар – вынік бестурботнасці і нядбайных адносін людзей да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Асноўныя прычыны пажараў у побыце – гэта, перш за ўсё, неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўнасць электраабсталявання, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў і бытавых электранагравальных прыбораў. 

Ратавальнік і яе юныя памочнікі наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, расказалі, як пазбегнуць пажараў, што рабіць у выпадку іх узнікнення. Падчас правядзення акцыі валанцёры раздавалі буклеты пра бяспечныя паводзіны, а супрацоўнік РАНС нагадвала пажылым людзям, што захаванне правілаў пажарнай бяспекі – залог бяспекі самога чалавека.

Можна з упэўненасцю сказаць, што акцыя “Бяспека – у кожны дом!” будзе спрыяць не толькі прадухіленню ўзнікнення пажараў на тэрыторыі раёна, але і павышэнню ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп насельніцтва, у першую чаргу, дзяцей і моладзі.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий