Алімпіяда як захопленасць і неабыякавасць да поспеху

- 18:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пачынаючы з 2010/2011 навучальнага года вучні Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна становяцца пераможцамі другога і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Пачаткам шляху да перамог у алімпіядзе з’яўляецца сустрэча двух зацікаўленых людзей: творчага настаўніка і дапытлівага, цікаўнага, працавітага вучня. І пытанне пра жаданне дзяцей удзельнічаць у алімпіядах па беларускай мове і літаратуры трэба задаваць ужо ў 5-м класе.

Выніковасць удзелу ў алімпіядным руху дасягаецца і дзякуючы сістэматычнай індывідуальнай рабоце з высокаматываванымі вучнямі па індывідуальных праграмах на дадатковых занятках, дзе пастаянна паглыбляюцца веды па ўсіх раздзелах мовазнаўства, выконваюцца заданні рознай ступені складанасці, структуры і характару. На такіх занятках неабходна ствараць сітуацыі, якія падахвочваюць дзяцей здзейсніць экскурс за старонкі падручніка, працаваць з дадатковай літаратурай, выкарыстоўваць любыя магчымасці (у тым ліку інтэрнэт) для пошуку тыпавых заданняў алімпіяд розных узроўняў.

Пачынаючы з 5-га класа пераможцамі ў раённых алімпіядах па беларускай мове і літаратуры ўсе гады былі Віялета Русялевіч і Арцём Шымялевіч. У мінулым навучальным годзе вучаніца атрымала дыплом III ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды. І вось прайшоў абласны этап алімпіяды. Віялета Русялевіч, цяпер ужо дзесяцікласніца ліцэя № 1 Гродна, узнагароджана дыпломам II ступені, а вучань 9-га класа нашай школы Арцём Шымялевіч атрымаў дыплом I ступені. Гэта наш гонар і надзея. Сістэмная праца і захопленасць вучняў далі свае вынікі. Жадаем пераможцам станоўчых поспехаў на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Ірэна КАЗЛОЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий