Дыялогавая пляцоўка

- 20:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 10 “Б” класа сярэдняй школы № 5 Смаргоні падтрымалі рэспубліканскую ініцыятыву і прынялі ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі “Смяротнае пакаранне. За ці супраць?”. Стаяла задача аргументаваць сваю пазіцыю адносна магчымасці захавання смяротнага пакарання ў свеце і ў Беларусі.

У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю смяротнага пакарання і яго сучаснае становішча. Так быў падрыхтаваны даклад са статыстычнымі звесткамі пра сучасны стан смяротнага пакарання ў свеце: былі названы і пазначаны рознакаляровымі магнітамі краіны на палітычнай карце, дзе існуе вышэйшая мера пакарання. Усе яны (за выключэннем ЗША і Беларусі) размешчаны ў Азіі і Афрыцы.

Вучні пазнаёміліся з гісторыяй вырашэння пытання пра адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Так, 24 лістапада 1996 года быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум, у лік пытанняў якога было ўключана пытанне пра адмену смяротнага пакарання. Супраць адмены прагаласавала 80,44 % выбаршчыкаў.

Вучні даволі бурна абмяркоўвалі праблему, прыводзілі аргументы.

Выказваючыся ў падтрымку адмены смяротнага пакарання вучні аргументавалі, што гэта не па-хрысціянскі, бо забойства – цяжкі грэх, што ніхто не мае права забіраць жыццё другога чалавека. Выказвалася думка пра тое, што смяротнае пакаранне бессэнсоўнае і гэта даказана тысячагоддзямі: яно існуе, але злачынстваў ад гэтага не стае менш. Гаварылі і пра тое, што смяротнае пакаранне дэмаралізуе грамадства, паказвае яго палітычную і культурную адсталасць, да таго ж, магчымы і судзебныя памылкі – існуюць выпадкі, калі ні ў чым не павіннага чалавека прысудзілі да вышэйшай меры пакарання.

Тыя навучэнцы, якія падтрымліваюць захаванне смяротнага пакарання, задаваліся пытаннем: чаму грамадзяне павінны выплачваючы падаткі, забяспечваць злачынцаў, якім заменяць смяротнае пакаранне на пажыццёвае зняволенне? Адзначалі, што тым, хто творыць злачынства, не месца ў соцыуме. Ніхто не гарантуе, што ён адумаецца.

Па заканчэнні дыялога вучням было прапанавана паўдзельнічаць у міні-рэферэндуме і адказаць на пытанне: “Ці падтрымліваеце Вы адмену смяротнага пакарання?”. Вынікі галасавання паказалі, што большасць вучняў падтрымліваюць.

Вельмі цікавым было заданне з “Дрэвам меркаванняў”. Настаўнік у самым пачатку мерапрыемства прапанаваў вучням на “яблыку” запісаць свае імя і прычапіць яго на галінках, калі выбар – за адмену смяротнага пакарання, або ў палёце ці на зямлі, калі супраць адмены. У канцы мерапрыяемства настаўнік запытаў, можа ў каго змянілася сваё меркаванне і мае сэнс перачапіць свой яблык? Але ніхто з вучняў сваё меркаванне не памяняў: большасць яблыкаў аказалася на галінках, і толькі два апалі: два вучні выказаліся за смяротнае пакаранне.

Напрыканцы дыялогавай пляцоўкі настаўнік даў наказ сваім вучням: “Пытанне смяротнага пакарання – сур’ёзнае і складанае. Дзякуючы нам і нашым учынкам мы зможам вырашыць яго ў будучыні.”

Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий