Урок мужнасці для жодзінскіх старшакласнікаў

- 10:54МИНЩИНА, Регионы

 

У дзіцячым садзе – сярэдняй школе № 1 імя П.І.Купрыянава Жодзіна для вучняў 10–11-х класаў быў праведзены ўрок мужнасці, падчас якога хлопцы і дзяўчаты не толькі ўспомнілі агульныя падзеі ваенных канфліктаў у Карэі, Венгрыі, В’етнаме, Егіпце і ў іншых дзяржавах, але і на прыкладзе жыцця канкрэтных ваеннаслужачых разбіралі падзеі Афганскай вайны. Успомнілі ўраджэнцаў Жодзіна Дзмітрыя Лебядзеўскага, Аляксандра Дзябёлу, Вячаслава Дашкевіча, якія не вярнуліся дадому з Афганістана.

У рамках урока мужнасці вучні яшчэ раз наведалі школьны музей, аддаўшы даніну памяці і павагі Герою Савецкага Саюза Пятру Іванавічу Купрыянаву, які загінуў у 1944 годзе, абараняючы латвійскую зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ці патрэбны такія мерапрыемствы сучаснай моладзі? Адказ адназначны – патрэбны. І не толькі для таго, каб пакаленне не паўтарыла глабальных памылак мінулага, а каб разумела, што кожны народ, кожны чалавек мае права на дастойное і шчаслівае жыццё. А такое жыццё магчыма толькі там, дзе няма вайны.

Наталля ШЭПЕЛЕВІЧ,
класны кіраўнік 11-га класа
дзіцячага сада – сярэдняй школы № 1 імя П.І.Купрыянова Жодзіна,
кіраўнік школьнага музея
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий