Вензавецкія настаўнікі і вучні на Дзятлаўскай лыжні

- 15:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

13 лютага спартыўнае свята “Дзятлаўская лыжня – 2021”, традыцыйна сабрала вялікую колькасць удзельнікаў. Далучыліся да спаборніцтваў, зрабіўшы стаўку на здаровы лад жыцця, і члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.

Халоднае зімовае надвор’е не перашкодзіла спартсменам атрымаць задавальненне ад спаборніцтваў, а наадварот, паспрыяла  азартнаму настрою.

– Наша дэлегацыя ўключала 15 чалавек, – расказаў настаўнік фізічнай культуры і спорту Сяргей Карнелік. – З настаўнікамі мы прабеглі на лыжах эстафету 400 метраў. Таксама я ўдзельнічаў у індывідуальным забегу, у катэгорыі “Спартсмены” на 1000 метраў. У гэтай жа катэгорыі выступілі адна з маіх калег і навучэнцы нашай школы, а гэта – пяць чалавек. Яшчэ восем настаўнікаў нашага калектыву ішлі ў катэгорыі “Аматары”. І, вядома, у нас ёсць група падтрымкі.

У гэтым лыжным забегу, як спяваецца ў вядомай песні Уладзіміра Высоцкага, “… першых няма і адстаючых” – у кожнага свой узровень фізічнай падрыхтоўкі. Тым не менш, усе настаўнікі адчувалі сябе ўпэўнена. Дадатковай матывацыяй служыла падтрымка калектыва, якая не змаўкала да апошніх метраў дыстанцыі, якую пераадольвалі прадстаўнікі каманды.

Марозны дзянёк, выдатнае надвор’е, зімовая лыжня далі зарад бадзёрасці і добры настрой не толькі настаўнікам, але і навучэнцам, якія прымалі ўдзел у індывідуальнай гонцы асабістага заліку ва ўзроставай групе 13–17 гадоў катэгорыі “Спартсмены”.

Аксана РОЎБА,
старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий